Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2019, 11:25

Амаль 80 працэнтаў тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы палепшылі свае паказчыкі - Касцевіч

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 80 працэнтаў тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў 2019 годзе палепшылі свае паказчыкі, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год уключае 53 рэгіёны. "На працягу бягучага года мы назіраем, што сітуацыя паляпшаецца ў гэтых рэгіёнах. Амаль 80 працэнтаў з пераліку 53 рэгіёнаў палепшылі сваю сітуацыю на рынку працы", - сказала міністр.

Цяпер Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пачынае фарміраванне спіса праблемных рэгіёнаў на 2020 год. Ірына Касцевіч запэўніла, што гэты пералік адназначна будзе скарочаны, тэрыторый, якія маюць напружаную сітуацыю на рынку працы, будзе менш.

Што датычыцца сітуацыі ў цэлым па краіне, то, паводле слоў міністра, рынак працы стабільны, узровень беспрацоўя ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы скарачаецца. Мінпрацы нацэлена на змяншэнне сярэдняга перыяду пошуку чалавекам работы. "Гэта важна для чалавека і для нас як рэгулятара сферы працы. Самае галоўнае, каб чалавек, які страціў работу, хутка знайшоў новую. Апошнія даныя - гэта займае амаль 7 месяцаў, у той час як у мінулым годзе - амаль 8 месяцаў", - адзначыла Ірына Касцевіч.

Пры гэтым Мінпрацы асаблівую ўвагу ўдзяляе скарачэнню групы тых, каму даводзіцца шукаць работу больш за год, і тут таксама ёсць станоўчыя тэндэнцыі. "У бягучым годзе 20 працэнтаў беспрацоўных шукалі работу больш як год, у той час як у мінулым годзе - больш за 23 працэнты", - прывяла лічбы міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі