Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 снежня 2021, 19:59

Амаль 3,7 млн беларусаў поўнасцю вакцынаваны ад COVID-19

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 3 млн 685 тыс. беларусаў. Такая інфармацыя размешчана ў

Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, больш за 4 млн 804 тыс. беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19.

Адну дозу вакцыны таксама атрымалі 900 падлеткаў ва ўзроставай групе 12-17 гадоў.

Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 51,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 39,4 працэнта насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі