Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2021, 16:43

Амаль 200 іншаземцаў атрымалі першую прышчэпку супраць COVID-19 у Беларусі

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 200 замежных грамадзян атрымалі першую прышчэпку супраць COVID-19 у Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"За першыя дні дзеяння ўказа вакцынацыю на платнай аснове прайшлі грамадзяне Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі", - адзначылі ў прэс-службе.

З 15 ліпеня 2021 года па 31 снежня 2022-га ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду, часовага знаходжання і выезду з Беларусі замежных грамадзян. Гэта вызначана ўказам ад 1 ліпеня 2021 года нумар 251.

Вакцынацыя замежных грамадзян ад COVID-19 праводзіцца ў 59 установах аховы здароўя, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя. Згодна з указам магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі прадастаўляецца з 15 ліпеня 2021 года грамадзянам 73 дзяржаў на тэрмін да пяці сутак для вакцынацыі ад COVID-19.

Для ўезду ў Беларусь для вакцынацыі супраць COVID-19 (як першым, так і другім кампанентам вакцыны) замежныя грамадзяне павінны пакінуць заяўку ў інфармацыйнай сістэме, размешчанай у інтэрнэце https://vaccination.by/form/index.html, і атрымаць пацвярджэнне аб даце, часе і месцы правядзення вакцынацыі (назве арганізацыі аховы здароўя).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі