Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2024, 11:03

Актывісты, патрыёты, грамадскія работнікі. Раманаў аб дэлегатах на УНС ад "Белай Русі"

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегаты на Усебеларускі народны сход ад рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" будуць выбраны 6 красавіка на з'ездзе арганізацыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускай партыі "Белая Русь" і РГА "Белая Русь" Алег Раманаў.

Паводле яго слоў, цяпер на ўзроўні рэгіянальных структур "Белай Русі" ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты УНС.

"Калі гаварыць аб патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да дэлегата на Усебеларускі народны сход, то, па-першае, гэта павінен быць актыўны член грамадскага аб'яднання. Калі мы гаворым аб дэлегатах ад грамадзянскай супольнасці, то вельмі важна, каб чалавек меў вопыт работы ў грамадзянскай супольнасці, у тых актыўнасцях, якія мы рэалізуем. Справа ў тым, што на УНС будуць прымацца дакументы, якія ў тым ліку рэгулююць і гэты напрамак грамадскага жыцця, - сказаў Алег Раманаў. - Па-другое, гэта павінен быць чалавек, які адбыўся ў сваёй прафесіі, - тады ён глыбока разумее сутнасць эканомікі, сацыяльнай сферы, культуры. І гэта дапаможа яму ў прыняцці вывераных, сталых рашэнняў".

Паводле яго слоў, трэцяй якасцю дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу з'яўляецца патрыятызм. "Трэцім па пералічэнні, але зусім не па важнасці. Усебеларускі народны сход - гэта орган усенароднага прадстаўніцтва і таму ўсе рашэнні без выключэння павінны быць накіраваны на карысць беларускага грамадства і дзяржавы. Адсюль безумоўнае патрабаванне патрыятычнай светапогляднай арыентацыі чалавека", - падкрэсліў старшыня аб'яднання.

"І чацвёртая якасць, якую хацеў бы выдзеліць, - гэта ўменне працаваць з людзьмі, уменне даводзіць да людзей тыя ідэі, якія будуць асэнсаваны і замацаваны ў дакументах на Усебеларускім народным сходзе, - дадаў Алег Раманаў. - Дэлегаты УНС стануць праваднікамі вынікаў работы УНС у працоўных калектывах, грамадскіх аб'яднаннях, іншых супольнасцях людзей. Прынцыпова важна, каб яны разумна, адэкватна, глыбока маглі растлумачыць беларускаму грамадству, над чым працуе Усебеларускі народны сход, якія стратэгічна важныя задачы вырашае".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі