Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 сакавіка 2019, 10:24

Адміністрацыя Прэзідэнта адразу пачала выконваць даручэнні пасля "Вялікай размовы" - Качанава

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта адразу пачала выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы пасля "Вялікай размовы", не чакаючы якіх-небудзь пратаколаў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.

"Прэзідэнт сказаў, значыць, мы павінны дакладна разумець, што гэта сігнал да выканання", - адзначыла яна.

Таксама ў Адміністрацыі Прэзідэнта вывучаюць агучаную ў час "Вялікай размовы" спрэчную сітуацыю, якая ўзнікла ў бізнесмена Сяргея Тарасюка. "Мы будзем разбірацца, таму што ў кожным пытанні спяшацца не трэба. Неабходна ўважліва вывучыць існуючую на той час сітуацыю, а таксама разабрацца, чаму былі прыняты такія рашэнні. Бо сапраўды ў бізнесмена да мясцовых органаў улады ёсць пытанні. Але мы пачулі адзін бок, трэба пачуць і другі", - падкрэсліла Наталля Качанава. Яна таксама дадала, што Адміністрацыя Прэзідэнта разбіраецца па ўсіх узнікшых пытаннях, вывучае і аналізуе дакументы.

Як паведамлялася, сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ прайшла 1 сакавіка і прадаўжалася амаль сем з палавінай гадзін. У "Вялікай размове з Прэзідэнтам" прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб'яднанні і канфесіі. Кіраўнік дзяржавы адказаў на некалькі дзясяткаў пытанняў, якія датычыліся шырокага спектра тэм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі