Сцяг Чацвер, 9 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 студзеня 2025, 11:34

Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квесце "Гэта ўсё маё роднае" ў Лідзе

Фота з архіва
Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у гарадскім квесце "Гэта ўсё маё роднае" ў Лідзе. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Іваненка.

"Чарговым пунктам на карце рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства" стане горад Ліда. Сёння на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" (brsm.by) адкрыта рэгістрацыя для каманд, якія хочуць прыняць удзел у квесце "Гэта ўсё маё роднае", што з'яўляецца састаўной часткай акцыі", - расказаў Аляксандр Іваненка.

Квест уяўляе сабой інтэлектуальныя спаборніцтвы, да ўдзелу ў якіх запрашаюцца каманды ад 5 да 10 чалавек. Ён прадугледжвае праходжанне 10 тэматычных лакацый па прынцыпе "ад станцыі да станцыі", кожная з якіх змяшчае пытанні па гісторыі Рэспублікі Беларусь і горада, у якім праходзіць марафон, беларускай мове і літаратуры, цікавых фактах аб нашай краіне і яе дасягненнях, аб знакамітых людзях - ураджэнцах беларускай зямлі, месцах і прадукцыі, якія сталі візітнай карткай, беларускай кухні, а таксама музычная станцыя з заданнямі, звязанымі з беларускай класічнай і эстраднай музыкай. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца станцыя "Бульба-дэнс", дзе ўдзельнікаў чакаюць танцавальна-гульнявыя заданні.

"Зарэгістравацца можна непасрэдна на пляцоўцы правядзення, аднак тыя, хто прайшоў папярэднюю рэгістрацыю, атрымліваюць доступ да ўнікальных для кожнага горада дамашніх заданняў, што можа прынесці да 20 дадатковых балаў, - растлумачыў Аляксандр Іваненка. - У Лідзе камандам прапануецца зняць кароткі відэаролік - прызнанне ў любові гораду на аўтавакзале - і зрабіць фатаграфію на фоне бронзавага герба горада, размешчанага на праспекце Перамогі. Размясціўшы гэтыя матэрыялы ў сваіх сацыяльных сетках і мэсэнджарах з хэштэгамі #МарафонЕдинства #БРСМ #ЭтоВсеМоеРодное і паказаўшы на станцыі "Старт" у дзень правядзення квеста, за кожнае выкананае заданне можна атрымаць па 10 балаў".

"Жыхары і госці гарадоў-удзельнікаў "Марафону адзінства" адзначаюць, што гарадскі квест - гэта не толькі цудоўная магчымасць цікава правесці час, але і спосаб адкрыць для сябе шмат новых фактаў пра родную Беларусь. Дарэчы, такія інтэлектуальныя спаборніцтвы прайшлі ўжо ў 12 гарадах і аб'ядналі амаль 6 тыс. чалавек", - дапоўніў Аляксандр Іваненка.

Папярэдняя рэгістрацыя закрываецца за дзве гадзіны да пачатку работы квеста, у Лідзе ён стартуе 11 студзеня ў 11.00 на пляцоўцы перад Лядовым палацам па вул.Качана, 31.-0-
Рэспубліканская акцыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі