Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2024, 16:47

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў пяці раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў пяці раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінлясгас.

Нягледзячы на ападкі, што выпалі, абмежаванні на наведванні лясоў прадаўжаюць дзейнічаць у пяці раёнах Беларусі. Так, наведванне лясоў абмежавана ў Брэсцкім, Камянецкім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў Рэчыцкім і Брагінскім раёнах Гомельскай вобласці.

Сачыць за інфармацыяй можна па карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі