Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2020, 19:58

Устаноўлены механізм арганізацыі чартарных рэйсаў для эвакуацыі грамадзян Беларусі

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены механізм арганізацыі спецыяльных чартарных рэйсаў для вяртання грамадзян Беларусі на радзіму з краін з асабліва напружанай эвакуацыйнай абстаноўкай. Ён прадугледжаны ўказам нумар 128, які 16 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Неабходнасць прыняцця дакумента абумоўлена тым, што з-за ўвядзення асобнымі дзяржавамі рэжыму надзвычайнай сітуацыі, міграцыйных забарон і абмежаванняў з-за распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай СОVID-19‚ узніклі сур'ёзныя цяжкасці з вяртаннем на радзіму грамадзян Беларусі.

У адпаведнасці з указам ураду сумесна з ААТ "Авіякампанія "Белавія" даручана прыняць меры па арганізацыі эвакуацыйных спецрэйсаў і пакрыцці звязаных з іх ажыццяўленнем затрат.

Дакумент рэгулюе таксама пытанні фінансавання расходаў па набыцці дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі тавараў першай неабходнасці і прадуктаў харчавання, аплаты іншых неадкладных расходаў беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі