3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Астапенка вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу ў сувязі з учыненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дыпламатычнай службе. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
У адпаведнасці з указам, Уладзімір Астапенка таксама пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.-0-
