Фота з архіва
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МЗС пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова 24 лютага прайшло пасяджэнне беларускай часткі беларуска-аманскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях. Аб гэтым паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Прадстаўнікі профільных міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый Беларусі абмеркавалі актуальны стан двухбаковага супрацоўніцтва з Аманам у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, лагістыкі, аховы здароўя, культуры, турызму, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Асаблівую ўвагу яны ўдзялілі ходу рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні і дарожнай карты па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Аманам на 2026-2027 гады.

У мэтах выканання задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, сфармуляваны прапановы па канкрэтных мерах для нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва. Яны будуць узгоднены з аманскім бокам у ходзе першага пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях паміж урадамі дзвюх краін.-0-
Фота МЗС