ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 ліпеня 2022, 11:41

"Трэба грунтавацца на сваім". Лукашэнка аб пытанні, у якім у яго няма ніякіх рознагалоссяў з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У частцы выбудоўвання сумеснай работы над імпартазамяшчэннем на фоне ўведзеных санкцый паміж прэзідэнтамі Беларусі і Расіі няма ніякіх рознагалоссяў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Пермскага края Расіі Дзмітрыем Махоніным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля гэтых усіх уведзеных санкцый нам трэба грунтавацца на сваім, развіваць сваё, займацца імпартазамяшчэннем ва ўсіх сферах. Давайце разам будзем гэта пераадольваць. Нібыта нейкія бар'еры. Прынамсі, з Прэзідэнтам Расіі ў нас ніякіх рознагалоссяў наконт гэтага няма", - заявіў беларускі лідар.

"Мы павінны не проста прадэманстраваць усім, што мы абыдземся без тых, хто не хоча з намі працаваць, але мы павінны прадэманстраваць, што мы яшчэ і можам нямала. Таму мы да вашых паслуг і па пастаўках, і па кааперацыі. Таму што простым гандлем трэба займацца. Але найбольш надзейны варыянт - гэта калі мы звязаны адзін з адным і нашы прадпрыемствы працуюць па кааперацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі