Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна плануецца 13 лютага

Прэзідэнт 06.02.2019 | 14:08

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 13 лютага. Адпаведную інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

"Так, сустрэча сапраўды запланавана на 13 лютага", - сказала прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, на парадку дня маючай адбыцца сустрэчы найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку работа сфарміраванай па рашэнні прэзідэнтаў двухбаковай групы.

Як паведамлялася, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб новай сустрэчы ў час тэлефоннай размовы 31 студзеня, каб абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх перагаворах у Крамлі ў канцы мінулага года.

Раней аб даце маючай адбыцца сустрэчы паведамілі "Известия" са спасылкай на прэс-сакратара Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова. Адзначаецца, што яна пройдзе ў Сочы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.