Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2020, 11:50

Прэзідэнт: патрэбны распрацоўкі вучоных, якія можна прымяніць на справе

23 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім прынцыповым патрабаванні, каб навуковыя распрацоўкі рабіліся з прыцэлам на практыка-арыентаванасць. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі навуковай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца практыка-арыентаванасці - гэта строгае маё патрабаванне. Нам разглагольстваванні ніякія не патрэбны, пачынаючы ад гуманітарных да прыродазнаўчых, дакладных навук. Нам патрэбны распрацоўкі вучоных, якія можна прымяніць у нас на справе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне больш дэталёва вывучыць сітуацыю ў гэтай сферы: "Трэба нам выбраць час, каб распытаць у кіраўніка Акадэміі навук аб выкананні тых даручэнняў, якія былі дадзены мною ў мінулым і пазамінулым гадах. Я маю на ўвазе і электрамабіль, яшчэ нейкія напрамкі... Дзе яно, на якім узроўні? Трэба вызначыцца, можа, пасля першага квартала, і перагаварыць у Акадэміі навук з вучонымі на прадмет рэалізацыі іх адкрыццяў".

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў вывучыць пытанне, наколькі аптымальна існуючая сістэма пры падачы апеляцый наконт ацэнкі і абароны навуковых работ. Ён лічыць няправільным, калі апеляцыю разглядаюць тыя ж, хто раней прымаў рашэнне па гэтым жа пытанні. "Усё ж такі давайце не будзем спяшацца. Давайце вывучым гэта пытанне на прадмет адпаведнасці класічным прынцыпам: калі гэта просьба рассудзіць, ёсць крыўда на тых, хто прыняў рашэнне, трэба зыходзіць з таго, што гэта павінен зрабіць нехта іншы", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць разабрацца ў гэтым пытанні без усякіх асобасных падыходаў. "Не, значыць, не, пакінем гэту сістэму. Калі вы палічыце патрэбным, што гэта павінна быць крыху іншая сістэма, разгледзім гэта пытанне. Калі ў гэтым ёсць неабходнасць", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі