Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Прэзідэнт 16.03.2015 | 15:46




16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.





Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Чычука Сяргея Мікалаевіча  - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова;
Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні
Панамарова Аляксандра Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:


Кохана Аляксандра Васільевіча - старшынёй Брагінскага райвыканкама;
Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні
Камка Міхаіла Васільевіча - старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Дарашэвіча Віктара Рыгоравіча  - старшынёй Светлагорскага райвыканкама;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Краўчанкі Уладзіміра Мікалаевіча - старшынёй Чачэрскага райвыканкама;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Ігнаценкі Сяргея Дзмітрыевіча - старшынёй Быхаўскага райвыканкама;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Царыкава Уладзіміра Леанідавіча  - старшынёй Глускага райвыканкама;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Дземідзенкі Сяргея Сяргеевіча - старшынёй Хоцімскага райвыканкама;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Мацельскай Ганны Мар'янаўны- кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Летава Ігара Леанідавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў";

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Шчаснага Анатоля Тадэвушавіча - рэктарам установы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт";

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Паскробкі Алега Рыгоравіча - першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Корчыка Дзмітрыя Аляксандравіча - намеснікам міністра прамысловасці;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Півавара Васіля Пятровіча - намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Партнога Міхаіла Пятровіча- намеснікам міністра спорту і турызму;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Задзірана Сяргея Уладзіміравіча - намеснікам міністра юстыцыі;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Касоўскага Андрэя Аркадзьевіча - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

Слабадчука Аляксандра Іванавіча- начальнікам Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 
Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні
Узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Прэзідэнт звярнуў увагу на маючую адбыцца пасяўную кампанію, запатрабаваўшы не зацягваць яе тэрміны.

"Я так разумею, што ў гэтым годзе ў нас складваецца асаблівая сітуацыя з пасяўной кампаніяй. Снегу не было. Сказаць, што ў нас не хапае вільгаці ў глебе, - відаць, дзесьці крыху не хапае. Але ў нас зіма была дажджлівая, калі не снежная, асабліва канец зімы, здаецца, павінна быць вільгаць, але яе менш, чым звычайна. І таму вельмі важна як мага хутчэй зерне пакласці ў глебу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі ў нас сапраўды ёсць рызыка не захаваць пасевы або атрымаць невялікія ўраджаі ў сувязі з вымярзаннем, вымаканнем, трэба больш рашуча дзейнічаць. Нельга страціць ураджай, нельга апусціцца ніжэй за ўзровень мінулага года. Ён у нас быў добры", - падкрэсліў Прэзідэнт. У мінулым годзе сабрана больш за 10 млн т збожжа і кукурузы. "Любымі спосабамі трэба захаваць гэты ўзровень. Зацягваць з пасяўной кампаніяй нельга", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся, як вядзецца пасяўная кампанія на поўдні краіны, якія праблемы выяўляюцца ў сувязі з яе пачаткам. Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць асаблівую ўвагу на культуру земляробства. "Спагнанне за гэта будзе вельмі сур'ёзнае. Я ўсіх губернатараў папярэдзіў. Усё павінна быць засеяна, кожны кавалак", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"І прымусьце кожнага ўласніка падворка, прысядзібных участкаў не проста навесці парадак, а ўсё ўзараць, каб не было ніводнага пустазелля, таму што пустазелле - гэта зараза і для палёў сельгаспрызначэння, і мясцін грамадскага карыстання", - паставіў задачу Прэзідэнт.

"Навядзіце парадак! На вуліцах, на прысядзібных участках і на сельгаспрадпрыемствах - ідэальны парадак! І зразумела, у аграгарадках і вёсках. Да Дня Перамогі гэтыя пытанні павінны быць вырашаны, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Усе гарады, райцэнтры, усе сельгасаб'екты, усе населеныя пункты павінны быць прыведзены ў ідэальны стан".

Назначаючы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Малдовы складваюцца вельмі добрыя адносіны.

"Малдова выбрала свой шлях, нічога не зробіш. На месцы Малдовы цяжка было б выбраць іншы шлях", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Яе цесныя кантакты з цяперашняй Украінай, з заходнімі дзяржавамі (тым больш яны хоць неяк падтрымліваюць) трэба ўспрымаць як данасць і выбудоўваць зыходзячы з гэтага нашы адносіны з гэтай добрай рэспублікай, пашыраць адносіны, шукаць выгадныя для нас кантакты. Хоць там, яшчэ раз падкрэсліваю, няпроста, у тым ліку з пункту гледжання эканомікі", - сказаў беларускі лідар.

Узгадняючы назначэнне новага кіраўніка ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу захаваць прадпрыемства.

Прэзідэнт адзначыў, што МЗКЦ - гэта добрае прадпрыемства, цікавасць да якога праяўляюць многія. "Але гэта дзяржаўнае прадпрыемства. І хацелася б, каб яно захавала сваю форму ўласнасці. Але для гэтага трэба прабівацца на новыя рынкі, не губляючы старых", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Ніякай гульні ў продаж, перапродаж. Дзяржава ацаніла гэта прадпрыемства, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Плаці грошы - атрымлівай акцыі. Няма грошай - да пабачэння. Майце на ўвазе: ваша задача, любога кіраўніка, не прадаць прадпрыемства, прыватызаваць яго або яшчэ неяк, а захаваць. Гэта народнае прадпрыемства".

"Прадукцыя, якая ім вырабляецца, запатрабавана на сусветных рынках, асабліва прадукцыя па лініі ВПК. Вы бачыце, якая абстаноўка ў свеце, сёння ўсе дзяржавы звярнулі позіркі на абараназдольнасць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Але галоўнае - гэта захаваць калектыў і прадпрыемства", - падкрэсліў беларускі лідар.

Узгадняючы назначэнне рэктара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з рэктараў беларускіх ВНУ ў гэтым годзе будзе асаблівае патрабаванне. "У гэтым годзе з рэктарамі будзе асаблівая размова. Некаторыя ўжо засядзеліся, заляжаліся на пасадах, трэба крыху ўзварушваць іх, таму што праз іх рукі праходзіць эліта нашай дзяржавы, будучае нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.

На думку кіраўніка дзяржавы, рэктары "павінны быць моцнымі, вядучымі за сабой моладзь". "Няпростая моладзь, гэта лепшая наша моладзь, разумная, з імі трэба ўмець весці дыялог і размаўляць", - адзначыў беларускі лідар.
Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).