Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 16:26

"Працэс запушчаны" - Лукашэнка аб змяненні заканадаўства па спыненні масавых беспарадкаў

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб планах па змяненні заканадаўства па спыненні масавых беспарадкаў, правакацый і правапарушэнняў. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падабаецца гэта камусьці або не, працэс запушчаны, мною даручана розным структурам органаў улады падрыхтаваць праекты адпаведных нарматыўна-прававых актаў. Важна не толькі спыніць усякія масавыя беспарадкі, але і каб мы выглядалі цывілізаванай дзяржавай, каб усе, убачыўшы гэтыя законы, разумелі, якія будуць наступствы за тыя ці іншыя дзеянні", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час парламент прыме адпаведныя законы.

Як паведамлялася, выступаючы напярэдадні на УНС, старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў, што пік пратэснай актыўнасці ў Беларусі пройдзены, краіна вярнулася да нармальнага жыцця. "Беларусь - адна з нямногіх краін, якая выстаяла ва ўмовах рэалізацыі самага жорсткага сцэнарыя. Як бы ні хацелася закулісным ігракам, пік пратэснай актыўнасці пройдзены, краіна вярнулася да нармальнага жыцця і цвёрда стаіць на шляху далейшага развіцця", - сказаў ён.

Гаворачы пра падзеі лета і восені 2020 года, старшыня Камітэта дзяржбяспекі назваў іх "няўдалай спробай мяцяжу", арганізаванай зацікаўленымі знешнімі сіламі. Іван Тэртэль таксама назваў прыёмы і метады, якія выкарыстоўваліся для расколу грамадства і спробы змянення канстытуцыйнага ладу. Гэта, паводле яго слоў, масіраванае інфармацыйнае ўздзеянне, дэзынфармацыя і фэйкі, фарміраванне пратэсных настрояў, прымяненне розных паліттэхналогій з мэтай прасоўвання так званых лідараў перамен, арганізацыя вулічных беспарадкаў, дэстабілізацыя работы прадпрыемстваў і навучальных устаноў, беспрэцэдэнтны націск на супрацоўнікаў праваахоўных і сілавых структур, дзяржслужачых і членаў іх сем'яў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі