ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 мая 2022, 11:38

Прапановы па ўдасканаленні інфармацыйнай палітыкі вынесены на нараду ў Лукашэнкі

У час нарады
У час нарады

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы па ўдасканаленні інфармацыйнай палітыкі вынесены на нараду ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Прэзідэнт заявіў аб неабходнасці абмеркаваць далейшую стратэгію процідзеяння сучасным пагрозам у сферы нацыянальнай бяспекі.

"Да гэтай тэмы мы звяртаемся не ўпершыню, таму што яна прадаўжае быць актуальнай. І не проста прадаўжае быць, але націск на нас у сувязі з гэтым узмацняецца. Таму і процідзеянне павінна з нашага боку быць адпаведным, - адзначыў беларускі лідар. - Вы ведаеце, што выклікі, з якімі мы сёння сутыкаемся, - абсалютна не новая гісторыя. Амаль трэць стагоддзя мы будуем сваю дзяржаву і пастаянна зведваем ідэалагічныя, інфармацыйныя, ваенныя і псіхалагічныя пагрозы. Мы знаходзімся фактычна пад гэтым прэсінгам з боку калектыўнага Захаду - Вашынгтона і яго саюзнікаў. Намеры вядомыя: дэстабілізаваць грамадства, змяніць канстытуцыйны лад, прывесці да ўлады патрэбных людзей, паслухмяных Захаду. Узровень тэхналогій, кінутых на рэалізацыю гэтых мэт, вельмі высокі".

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці выпрацаваць механізмы процідзеяння, контрмеры ў інфармацыйнай прасторы. "Задачы перад намі стаяць няпростыя, але вырашальныя", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі