Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 студзеня 2020, 12:26

Прадастаўленне льготы па падатку на прыбытак для РНПЦ прадаўжаецца да канца 2022 года

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня падпісаў указ нумар 22, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 467 ад 20 снежня 2016 года "Аб вызваленні рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў ад выплаты падатку на прыбытак". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам прадастаўленне падатковай ільготы па падатку на прыбытак прадаўжаецца да 31 снежня 2022 года для рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, якія падпарадкаваны Міністэрству аховы здароўя і фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама для Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

Названыя цэнтры з'яўляюцца галаўнымі арганізацыямі ў структуры аказання высокатэхналагічнай і спецыялізаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву Беларусі, уносяць істотны ўклад у зніжэнне захваральнасці і смяротнасці, развіццё навукі і інфарматызацыю аховы здароўя.

Захаванне падатковай ільготы дасць магчымасць і далей умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, своечасова абнаўляць медыцынскае абсталяванне, развіваць навукаёмістыя медыцынскія тэхналогіі, падтрымліваць якасць медыцынскіх паслуг на высокім узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі