Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2022, 11:50

Пасол у Расіі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі і міністр лясной гаспадаркі. Падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Крутога Дзмітрыя Мікалаевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве Паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы;

Ермаловіча Максіма Леанідавіча - намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Куліка Аляксандра Антонавіча - міністрам лясной гаспадаркі;

Баравікова Уладзіміра Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Раманоўскага Юрыя Яцэнтавіча - рэктарам УА "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт";

Дараховіча Аляксандра Вікенцьевіча - першым намеснікам міністра спорту і турызму;

Шаўцовай Таццяны Мікалаеўны - кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама;

Аляшкевіча Максіма Мікалаевіча - членам Мінскага аблвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі