Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2020, 18:18

Парламентарыі Нацыянальнага сходу восьмага склікання атрымаюць абноўлены нагрудны знак

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада падпісаў указ нумар 438 "Аб заснаванні нагруднага знака дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Абноўлены нагрудны знак распрацаваны з улікам законаў і правіл геральдыкі пры ўдзеле дэпутатаў і сенатараў.

Для выканання традыцый парламентарызму ў якасці асновы нагруднага знака захавана выява дзяржаўнага сцяга. Ранейшы надпіс "Парламент Рэспублікі Беларусь" заменены на "Парламент Беларусі" - так ён лепш чытаецца. Акрамя таго, канцэнтрычныя рэльефныя прамяні, што выходзяць з верхняга левага вугла, заменены плаўным пералівам эмалі з цёмнага на больш светлы тон чырвонага і зялёнага колераў.

Нагрудны знак новага ўзору плануецца пачаць выдаваць парламентарыям наступнага, восьмага, склікання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі