Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША добра ведаюць, што адбываецца на фронце ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні пасля Паслання беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Міне час, я раскажу, як мы вядзём (перагаворы з ЗША. - Заўвага БЕЛТА), якія там парады па Украіне і што гаворым па Украіне амерыканцам, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але трэба разумець, што амерыканцы ж не дурні. Яны прыходзяць да мяне, я ім карту разгортваю: "Вось, паглядзіце, наколькі расіяне рушылі наперад. Вы разумееце, што вайну трэба спыніць, страціце вы наогул".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ЗША і самі вельмі добра ведаюць аб развіцці сітуацыі на фронце ва Украіне, атрымліваючы інфармацыю ў тым ліку са спадарожнікаў. "Вось іх карта - з космасу. Вельмі дакладная карта. Таму яны не дурні, яны ведаюць, што адбываецца на фронце, яны лепш за нас і расіян ведаюць, што адбываецца ва Украіне. І ў патрабаваннях Трампа апошніх гучыць тэма. Ужо дайшлі да таго, што Зяленскаму трэба сыходзіць і праводзіць выбары, таму што быць бядзе", - канстатаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка тым не менш заявіў, што яшчэ не пазбавіўся думкі, што амерыканцы з еўрапейцамі могуць разыгрываць нейкі спектакль адносна Украіны. "У вялікай ступені не. Таму што Трамп не можа дараваць Еўропе тую пазіцыю, якую яны займалі ў перадвыбарную кампанію і цяпер. Гэта я ведаю дакладна. Але наколькі гэта ўплывае на яго, цяжка сказаць. Таму калі не спектакль, то гэта сутыкненне паміж амерыканцамі і еўрапейцамі будзе прадаўжацца", - лічыць беларускі лідар.-0-