Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2021, 18:38

Лукашэнка: "збеглыя" зрабілі 10 спроб учынення тэрактаў у Беларусі

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За год выяўлена 10 спроб учынення тэрактаў у Беларусі з боку "збеглых". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT, паведамляе БЕЛТА.

"За гэты год было 10 спроб учынення тэрарыстычных актаў супраць людзей, прадпрыемстваў і ваенных аб'ектаў з боку нашых збеглых, якія сёння знаходзяцца пад прыкрыццём Польшчы, Літвы і Украіны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, у інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT узнімаліся тэмы міграцыйнага крызісу, націску на Беларусь, санкцый Захаду і далейшых магчымых мер у адказ. Акрамя таго, абмяркоўваліся беларуска-турэцкія адносіны, тэматыка саюзнага будаўніцтва з Расіяй.

У якасці інтэрв'юера выступіла журналіст і вядучая тэлеканала TRT Haber Ніса Эфендзіаглу. Размова доўжылася больш за гадзіну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі