Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2021, 12:22

Лукашэнка зацвердзіў навацыі ў законе аб масавых мерапрыемствах. Змяненні для арганізатараў, журналістаў і не толькі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца змяненні ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведамляе БЕЛТА.

Выключаецца паведамляльны парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пасля ўступлення закона ў сілу ўсе масавыя мерапрыемствы павінны праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў.

Забараняецца збор, атрыманне і выкарыстанне грашовых сродкаў і іншай маёмасці, выкананне работ, аказанне паслуг для пакрыцця расходаў, абумоўленых прыцягненнем да адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Уводзіцца забарона асвятлення ў рэжыме рэальнага часу масавых мерапрыемстваў, праводзімых з парушэннем устаноўленага парадку, у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды. Гэта забарона будзе распаўсюджвацца ў тым ліку на журналістаў сродкаў масавай інфармацыі.

Журналістам пры выкананні сваіх абавязкаў забараняецца выступаць у якасці арганізатараў або ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў.

Мясцовыя органы і органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прыпыняць работу інфраструктуры (гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, транспарту, кірмашоў, арганізацый усіх форм уласнасці) у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і па маршрутах перамяшчэння іх удзельнікаў.

Замацоўваецца адказнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў за публічныя заклікі сваіх кіраўнікоў і членаў кіруючых органаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства да атрымання дазволу на яго правядзенне.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі