Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 верасня 2025, 19:42

Лукашэнка запэўніў Пуціна ў падтрымцы Расіі ў барацьбе з сучасным нацызмам

Фота з архіва
Фота з архіва
2 верасня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў свайго калегу Уладзіміра Пуціна ў падтрымцы Расіі ў барацьбе з сучасным нацызмам. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы лідараў дзвюх краін у Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працуем разам на ўсіх франтах. Вы ведаеце. І будзем працаваць. Мы, калі Прэзідэнт ЗША патэлефанаваў (маецца на ўвазе праведзеная раней тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа. - Заўвага БЕЛТА), абмяркоўвалі гэту праблему. Я яму сказаў: "Мы - адна краіна. У прынцыпе, Расія ў адзіночку ваюе. Мы як можам падтрымліваем і будзем падтрымліваць". Публічна аб гэтым кажу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта бяда (маецца на ўвазе канфлікт ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА). А хто мае рацыю, хто вінаваты - час пакажа. Яшчэ дзякуй скажуць многія-многія, асабліва ў Еўропе, што зноў у гэты складаны час нам даводзіцца спыняць нацызм, які мог перарасці ў фашызм. Таму, Уладзімір Уладзіміравіч, будзем разам да канца сваю ролю і функцыю выконваць", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі