7 студзеня, Лагойск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні ў храме на Раство Хрыстова заявіў аб сур'ёзным выкліку ў сферы міграцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хацеў вас папярэдзіць, што і ўнутры ў нас праблем хапае. І выклікі з'яўляюцца пастаянна. Можна сказаць, кожны месяц. Апошні выклік, вы яго яшчэ, напэўна, не заўважылі, ну і дзякуй богу (гэта мая работа, работа ўрада, органаў улады), - гэта вымушаная міграцыя людзей. Людзей, якія бягуць ад вайны. Гэта людзі розныя. Расію яна захліснула. Нас Гасподзь пашкадаваў да сёння", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Але мяне ўжо інфармуюць, што пачынаюць падцягвацца людзі з Усходу. Не толькі тыя, якія жадаюць нам нейкай варожасці і вайны. Не, падцягваюцца людзі, якія хочуць жыць, працаваць, зарабляць і нейкую капейку пасылаць на радзіму, каб пракарміць сваіх дзяцей. Але ўся бяда ў тым, што гэтыя людзі далёкія ад тых спраў, якія мы вырашаем. Яны некампетэнтныя. Яны прафесійна не падрыхтаваны. Гэта таксама нястрашна. Галоўнае, каб гэтыя людзі хацелі працаваць і вучыцца. Наш народ можа навучыць людзей. Працоўныя рэсурсы нам патрэбны. Але некатралюемая міграцыя - гэта бяда", - заявіў беларускі лідар.
"Яшчэ раз падкрэсліваю - да нас едуць розныя людзі. А праз нас цяпер вялізны транзіт на Захад, куды яны імкнуцца. І нас усе абвінавачваюць у тым, што мы садзейнічаем гэтай міграцыі. Я таксама заўсёды быў сумленны. Мы нікога ад мігрантаў абараняць не будзем. Асабліва тых, хто ўводзіць супраць нас эканамічныя санкцыі. Чаму мы іх павінны абараняць?" - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-