Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 12:37

Лукашэнка: выканальніцкая і тэхналагічная дысцыпліна, стабільнасць - аснова любога развіцця

15 ліпеня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Выканальніцкая і тэхналагічная дысцыпліна, стабільнасць у дзяржаве - гэта аснова любога развіцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба мець на ўвазе, што дысцыпліна, выканальніцкая і тэхналагічная, і стабільнасць у дзяржаве - гэта аснова любога развіцця. Ніякія майданы і рэвалюцыі нас не выратуюць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэформа ў Беларусі - гэта паглыбленне і развіццё тых напрамкаў дзейнасці, таго, што ёсць. "Без строгай тэхналагічнай, выканальніцкай дысцыпліны ўсе гэтыя планы пойдуць прахам", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі