22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар будаўніча-інвестыцыйнай кампаніі "УЛУ ГЁЙЧА" Ісмаілаў Васіф Султан аглы ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Азербайджанскі бізнесмен удастоены гэтай дзяржаўнай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных сувязей і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам.
Ісмаілаў Васіф Султан аглы вядомы як адзін з інвестараў бізнес-цэнтра, які пабудаваны ў Мінску на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Аранскай, ён таксама меў дачыненне да будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Абшэрон", дзе знаходзіцца Гандлёвы дом Азербайджана. У 2013 годзе яго кампанія пабудавала ў Баку новы будынак пасольства Беларусі ў Азербайджане.-0-