Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 мая 2021, 15:33

Лукашэнка: урад павінен даць самы эфектыўны адказ на санкцыі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада даць эфектыўны адказ на санкцыі ў адносінах да нашай краіны. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы сёння ў Авальнай зале Дома ўрада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ураду трэба даць самы эфектыўны адказ на санкцыі, перш за ўсё абараніць нашых грамадзян ад узрушэнняў і не дапусціць пагаршэння сацыяльных даброт. Я не заклікаю закрываць граніцы. Не, але мы павінны ўсё падлічваць, як гэта робяць і багатыя краіны. Але каб не было шкоды для нас", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Маўчаць і стаяць на каленях не будзем, - заявіў Прэзідэнт. - Манеўруйце сіламі і сродкамі, але ў цэлым эканоміка прасесці не павінна. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць захаванню ўзроўню жыцця людзей, выкананню сацыяльна значных праграм і барацьбе з тымі, хто хоча нагрэць рукі на праблемах. Гэта датычыцца цэнаўтварэння і ўласнасці".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэба выпрацаваць меры, каб патокам з краіны не ішлі валютныя сродкі, з такой цяжкасцю заробленыя.-0-

fff1

fff2

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі