Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2020, 12:36

Лукашэнка: у турніру па самба на прызы Прэзідэнта высокі статус і аўтарытэт у свеце

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Самба загартоўвае волю і характар, вучыць цярпенню, вынослівасці і самавалоданню. Усе гэтыя якасці неабходны не толькі на барцоўскім дыване, але і ў жыцці. Калі трэба ўмець пастаяць за сябе, абараніць родных і блізкіх", - гаворыцца ў прывітанні. У Беларусі любяць гэты мужны від спорту. Айчынныя майстры самаабароны без зброі дастойна прадстаўляюць краіну на самых прэстыжных спаборніцтвах.

Турнір чарговы раз праходзіць у Мінску з удзелам мацнейшых самбістаў планеты. І гэта сведчыць аб тым, што ён стаў прыкметнай з'явай у спартыўным календары, мае высокі статус і аўтарытэт у свеце, адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што кожны атлет зможа праявіць свае лепшыя якасці, а спаборніцтвы запомняцца яркімі, відовішчнымі паядынкамі і падораць гледачам непаўторныя эмоцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі