
17 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў горад Бабруйск Магілёўскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.
У праграме наведвання два буйныя прадпрыемствы - "Бабруйскаграмаш" і "Белшына". Аднак размова пойдзе не толькі аб перспектывах канкрэтна гэтых вытворчасцей, але больш глабальна. У час наведвання "Бабруйскаграмаша" кіраўніку дзяржавы даложаць аб імпартазамяшчэнні ў арганізацыях Міністэрства прамысловасці ва ўмовах санкцый. Ён азнаёміцца з імпартазамяшчэннем вузлоў і агрэгатаў вядучых прадпрыемстваў Мінпрама і тэхнікай холдынга "Бабруйскаграмаш".
Потым Аляксандра Лукашэнку чакаюць у ААТ "Белшына". Тут размова пойдзе аб рабоце арганізацый канцэрна "Белнафтахім" ва ўмовах санкцый, уведзеных у адносінах да Беларусі, а таксама мерах, што прымаюцца па мінімізацыі наступстваў. Даложаць Прэзідэнту і аб бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасці "Белшыны", рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні вытворчасці суцэльнаметалакордных шын з пасадачным дыяметрам да 63 цаляў.-0-