Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2022, 11:48

Лукашэнка: такія на Захадзе партнёры - пакуль на калені не паставяць, будуць даціскаць

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з Расіяй у любы час і па любых напрамках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці Расіі Аляксандрам Гусевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускія прадпрыемствы гатовы забяспечыць Расію любой тэхнікай, асабліва ва ўмовах сыходу з краіны заходніх кампаній. У свой час Беларусь зрабіла стаўку на ўласныя сілы ў развіцці прамысловасці і, як паказаў час, не прагадала.

"У нас не стаіць так жорстка пытанне па імпартазамяшчэнні, як у Расіі. Гэта таму што вельмі спадзяваліся: немцы добрыя, амерыканцы таксама, у іх усё лепшае. Дык яно ў тры разы было даражэйшае, а цяпер яго няма наогул. Вось да чаго прывяла гэта практыка арыентацыі на партнёраў. Гэта такія партнёры - пакуль на калені не паставяць, будуць даціскаць. Таму мы гатовы з Расіяй у любы час па любых напрамках сёння супрацоўнічаць", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі