Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 чэрвеня 2019, 11:54

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з Кучмам

5 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Леанідам Кучмам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма цёпла віталі адзін аднаго. "Палітыка, Леанід Данілавіч, цябе не адпускае ніяк. Але гэта да лепшага", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Леанід Кучма палічыў такое меркаванне беларускага лідара станоўчым сігналам.

"Я павінен сказаць, што гэта ацэнка не толькі мая, гэта вялікай часткі нашых беларусаў. Яны з задавальненнем (не толькі палітыкі) успрынялі ваш прыезд у Беларусь. І не толькі як прадстаўніка ў гэтай трохбаковай кантактнай групе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Яны ведаюць маё даўняе стаўленне да Беларусі, ведаюць нашы добрыя адносіны", - пагадзіўся Леанід Кучма.

Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы асабліва адзначыў развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з Украінай. "Вы ўсё ж такі Прэзідэнт Украіны (былых не бывае), хачу вам сказаць, што ў мінулым годзе тавараабарот - аснова адносін - толькі афіцыйна зарэгістраваны $5,5 млрд", - сказаў ён.

На сустрэчы быў падкрэслены выключна даверны характар беларуска-ўкраінскіх адносін. "Што дытычыцца палітыкі, яна не змянілася. Вы ведаеце мае падыходы, ведаеце падыходы беларусаў у адносінах да Украіны і ўкраінцаў", - адзначыў беларускі лідар.

"Думаю, вы мне шмат чаго раскажаце пасля апошніх падзей. З вашым вопытам вы, зразумела, ацэньваеце гэтыя падзеі пад пэўным палітычным вуглом. Буду вельмі рады пачуць. Словам, я рады вас тут бачыць. І нягледзячы на тое, што я сёння ў камандзіроўцы павінен быць, перанёс яе дзеля таго, каб сустрэцца з вамі і абмеркаваць тыя пытанні, якія павінны вырашацца ў двухбаковым, а можа, і шматбаковым фарматах", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі