Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2021, 10:24

Лукашэнка сустрэнецца з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зноў сустрэнецца з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, каб падвесці вынікі яе дзейнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Пул першага".

Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча кіраўніка дзяржавы з рабочай групай. Вынікам яе дзейнасці павінен стаць той варыянт праекта Канстытуцыі, які ў далейшым будзе прапанаваны для разгляду Канстытуцыйнай камісіі і вынесены на рэферэндум.

"Зусім нядаўна мы дамовіліся, што правядзём пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пасля таго, як рабочая група, члены якой тут прысутнічаюць, скончаць - разам са мной, вядома, - напісанне Канстытуцыі. Яе канчатковы варыянт будзе вынесены на пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі і адразу ж на рэферэндум", - адзначаў Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычніка ў час першай сустрэчы з экспертнай групай.

У складзе рабочай групы - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў, кіраўнік Апарату Савета Міністраў Канстанцін Бурак, намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч і суддзя Вольга Сяргеева, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, памочнік кіраўніка дзяржавы Аляксандр Косінец і доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Радзькоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі