Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лістапада 2020, 10:21

Лукашэнка наведвае 6-ю бальніцу Мінска

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае 6-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У бальніцы кіраўніку дзяржавы даложаць аб арганізацыі лячэбнага працэсу. Тут Прэзідэнт таксама азнаёміцца з парадкам аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці наведае блок з пацыентамі, якія захварэлі на каранавірус, а таксама рэанімацыю.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца са структурай і дзейнасцю Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі. Затым у кардыялагічным корпусе бальніцы адбудзецца сустрэча Прэзідэнта з работнікамі медустановы.

6-я гарадская клінічная бальніца - адна з вядучых устаноў аховы здароўя Мінска. Бальніца мае даўнюю гісторыю і сёння з'яўляецца шматпрофільнай установай магутнасцю 950 ложкаў. Тут дапамагаюць жыхарам сталіцы па тэрапеўтычным, хірургічным, траўматолага-артапедычным і акушэрска-гінекалагічным профілях.

На базе клінікі працуе Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі, Мінскі гарадскі клінічны цэнтр траўматалогіі і артапедыі, Рэспубліканскі цэнтр хірургіі кісці, Гарадскі цэнтр астэаміэлітаў, Эндаскапічны цэнтр Партызанскага раёна.

З лютага аддзяленні бальніцы перапрафіляваны ў інфекцыйныя. Медыцынскую дапамогу хворым на каранавірус аказваюць больш як 1 тыс. супрацоўнікаў. З пачатку эпідэміі ў клініцы дапамаглі 5,5 тыс. людзей з інфекцыяй COVID-19. Штодзень у бальніцы знаходзяцца больш за 700 такіх пацыентаў.

Сярэдняя зарплата ва ўстанове за кастрычнік склала звыш Br2,2 тыс., пры гэтым ва ўрачоў - Br3,376 тыс., у сярэдняга медыцынскага персаналу - Br2,4 тыс., у іншых супрацоўнікаў - Br1,36 тыс. Усяго за красавік-кастрычнік на выплату надбавак медыкам паводле прэзідэнцкага указа зрасходавана больш як Br8,8 млн.

У Беларусі прадаўжае расці захваральнасць на пнеўманіі. У стацыянарах цяпер больш як 25,5 тыс. пацыентаў, што значна вышэй за летні пікавы ўзровень. Пры гэтым удзельная вага цяжкахворых пацыентаў - 9,3 працэнта, на ШВЛ знаходзіцца 461 чалавек.

У стацыянарах сталіцы звыш 4,3 тыс. чалавек з дыягназам "пнеўманія", у тым ліку з выкліканай каранавірусам - 4 173 чалавекі. На амбулаторным этапе - амаль 3,6 тыс. хворых на пнеўманію, з іх з COVID-19 - 1 941 чалавек.

Усяго на дамашнім лячэнні ў Мінску больш як 19 тыс. пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. У паліклініках працуюць 323 кантактныя групы, пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 11 тыс. кантактаў першага ўзроўню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі