Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лістапада 2021, 09:04

Лукашэнка: рэзультаты прадпрыемстваў залежаць не ад формы ўласнасці, а ад парадку і дысцыпліны

1 лістапада, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Рэзультаты прадпрыемстваў залежаць не ад формы ўласнасці, а ад парадку і дысцыпліны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 кастрычніка ў час наведвання малочнатаварнага комплексу "Вусценскі" ў Аршанскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш чым на кавалкі парэзаць зямлю сельгаспрызначэння і аддаць фермерам у прыватызацыю, трэба паспрабаваць самім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад работу прадпрыемства "Вусце" Нацыянальнай акадэміі навук. Менавіта ў яго веданні і знаходзіцца новы МТК "Вусценскі".

Яшчэ ў 2015 годзе Прэзідэнт даручыў перадаць адстаючае прадпрыемства "Вусце" Аршанскага раёна вучоным. У савецкія гады гаспадарка была адной з самых перадавых, але з цягам часу прыйшла ў заняпад. Цяпер прадпрыемства становіцца на ногі, паказчыкі штогадова растуць. Усяго ў Нацыянальнай акадэміі навук пяць такіх гаспадарак.

"Яны ўсё зрабілі. Не тое каб прыдрацца няма да чаго, але пры нашым фінансаванні яны ў прынцыпе разабраліся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён упэўнены: рэзультаты работы прадпрыемстваў залежаць не ад формы ўласнасці. Прэзідэнт заўважыў, што прыватнік можа проста пераманіць добрых спецыялістаў з дзяржаўных прадпрыемстваў, і яны яму дапамогуць павысіць паказчыкі. "Асабліва ў прамысловасці. Там што, прыватнікі бога за бараду ўзялі? Не", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Там, дзе ёсць парадак, дысцыпліна, тэхналогіі, там будзе рэзультат. Не важна, прыватная або дзяржаўная ўласнасць. Я не супраць той, не супраць гэтай. Але трэба падыходзіць справядліва, перш чым парэзаць на кавалкі зямлю і некаму раздаць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі