Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 17:46

Лукашэнка расказаў, што яго ўнучка вучыцца ў МДУ

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што яго ўнучка вучыцца ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

"Вось мая ўнучка вучыцца ў МДУ. У гэтым годзе паступіла... Свабодна тут адзіны экзамен здала, прыехала, дакументы паклала і яе прынялі", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што па многіх напрамках у Саюзнай дзяржаве стварылі роўныя ўмовы. У прыватнасці, у адукацыі, таксама як і па сацыяльным забеспячэнні. "Гэта я да таго, што ўсё ж такі зроблена нямала", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі