Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 16:47

Лукашэнка расказаў, як яго сын Мікалай спаборнічаў з Пуціным у стральбе

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, як яго сын Мікалай спаборнічаў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у стральбе з пісталета. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

"Ён валодае. Нядаўна з Пуціным спаборніцтвы праводзіў. Пуцін добра валодае зброяй", - сказаў Прэзідэнт.

"Што, разам стралялі?" - перапытаў Дзмітрый Кісялёў.

"Так, з Пуціным удваіх стаялі на пазіцыі, стралялі", - пацвердзіў Прэзідэнт, удакладніўшы, што стральбу вялі з пісталетаў.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што пісталет - гэта для яго самая цяжкая і нелюбімая зброя.

"Ён (Мікалай. - Заўвага БЕЛТА) валодае гэтай усёй зброяй, яго трэніруюць кожны тыдзень па два разы і іншае. Прытым усімі стралковымі відамі зброі. Акрамя пакуль бранятэхнікі (патрабуе, каб я яго адвёз на палігон). Калі-небудзь адвязу, добра", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі