Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2021, 17:11

Лукашэнка расказаў, чаго ў яго прэзідэнцтва ў краіне сапраўды не будзе

19 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы ў Гродне з працоўным калектывам ААТ "Малочны свет" расказаў, чаго ў яго прэзідэнцтва ў краіне сапраўды не будзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўспомніў адзін з эпізодаў пачатку сваёй прэзідэнцкай кар'еры. Гэта было звязана якраз з прыездам у Гродзенскую вобласць. "Калі я паглядзеў з верталёта на Гродзенскую вобласць, я жахнуўся. Я яе бачыў у савецкі час, гэта квітнеючы край быў. І ўбачыў пасля распаду Савецкага Саюза. Гэта жах. Гэта не тое, што цяпер мы бачым. Гэта страшная была вобласць. Аралі толькі сярэдзіну поля, салома раскідана, ніхто не ўбіраў. Цяжкія часы. Вось гэта было самае страшнае", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што яшчэ напярэдадні выбараў папярэджваў аб тым, што можна страціць пры пэўным развіцці падзей: "Выступаючы, я заўсёды гаварыў, што нам гэта пагражае: людзі, прачніцеся, беларусы, вы можаце атрымаць гэта. Некаторыя гэтага не пачулі, у тым ліку ў Гродне. Вы ведаеце, хто і як. Таму я, будучы тут, хачу сказаць: пры мне гэтага не будзе".

"Мы будзем адзінай дзяржавай. Мы нікому не будзем кланяцца. Мы не будзем стаяць на каленях. Горш жыць мы не будзем толькі ў тым выпадку, калі вы будзеце трымаць галаву на плячах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Вельмі правільна ўкраінцы кажуць: беларусы не пужаныя, не бітыя. А я ім адказваю: а я не хачу, каб маіх беларусаў білі, як ва Украіне, і палохалі. Вось гэта катастрофа. Гэта страшна. Так, можа, недзе жывуць не горш. Але давайце скончым з гэтай пандэміяй і ўбачыце, дзе жывуць лепш, - дадаў беларускі лідар. - Жывём як можам, і не горш за іншых. Таму трымайцеся сваёй зямлі. Будуць у вас іншыя прэзідэнты. Я вам гарантую. Тады вы, параўнаўшы ўсё, зразумееце. А цяпер проста набярыцеся цярпення".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі