Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2021, 12:38

Лукашэнка расказаў аб тым, што знаходзілася ў чамадане, які ён узяў на сустрэчу з Пуціным у Сочы

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй расказаў аб тым, што знаходзілася ў чамадане, які ён узяў на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі ў Сочы пачалі абмяркоўваць з таго, што знаходзіцца ў чорным чамадане, які можна было заўважыць на відэакамерах каля кіраўніка дзяржавы. У некаторых СМІ гэту тэму нават вынеслі на першыя палосы.

"Калі б мы ў адкрыты эфір выклалі ўсе дакументы гэтага чамаданчыка, то, напэўна, шмат было б размоў і было б што абмяркоўваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у дыпламаце знаходзіліся аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя беларускімі спецслужбамі. Прэзідэнты даўно ўзялі за практыку абменьвацца такой інфармацыяй, калі яна датычыцца аднаго з бакоў. "Аб сітуацыі вакол Беларусі і Расіі, у цэлым Саюзнай дзяржавы, аб тым, якое сёння стаўленне Амерыкі, Еўрапейскага саюза і іншых да Кітайскай Народнай Рэспублікі, і шмат іншых падобных матэрыялаў, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта вельмі вялікая работа нашых ведамстваў, перш за ўсё спецыяльных службаў, аналітыка, з якой я хацеў пазнаёміць Прэзідэнта Пуціна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі