29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка шчыра расказаў у час адкрытага дыялогу з журналістамі, чым ён кіраваўся пры назначэнні на ключавыя пасады ў дзяржаве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Так, Прэзідэнт лічыць Аляксандра Косінца "вучоным чалавекам, які ведае жыццё як ніхто", раней ён быў губернатарам, да гэтага - віцэ-прэм'ерам. "Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, які ўзначальвае палітычны штаб, павінен ведаць, што адбываецца там, унізе", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Цяперашняга прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова Прэзідэнт ахарактарызаваў як чалавка, які ведае эканоміку на мікра- і макраўзроўні дзякуючы рабоце на многіх важных пасадах. "Яго папярэдняе назначэнне на пасаду кіраўніка Адміністрацыі - мой свядомы ход: калі ён вытрымае, то чагосьці варты, паколькі гэта самая цяжкая пасада: не дай бог нешта не так - пры маім характары і пры маім стаўленні.., - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Эканоміка, фінансы для нас найважнейшае пытанне. Вядома, прэм'ер-міністрам назначылі эканаміста, які прайшоў знізу даверху".
"Я ведаю недахопы Андрэя Уладзіміравіча (Кабякова. - Заўвага БЕЛТА). Ведаю і недахопы Косінца, - дадаў Прэзідэнт. - І мне не цяжка пры цяперашняй сістэме ўлады ўтрымліваць і Кабякова, і Косінца ад лішніх паваротаў".
Гаворачы пра віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Пры ўсіх адмоўных нюансах у плане характару гэта вельмі кваліфікаваны, талковы спецыяліст, прафесіянал, ён ведае ўсё - сапраўдная энцыклапедыя. І ён як бульдог у перагаворах - не ўступіць нікому сваёй пазіцыі, і гэта ўсё аргументавана. Для краіны Сямашка на гэтым месцы - лепшы. Яму прапаноўваліся і іншыя пасады, але ён пажадаў застацца на рабоце ва ўрадзе". "Чаму я павінен рызыкаваць, назначаючы новага чалавека, не ведаючы, ці ўзнімецца ён да ўзроўню Сямашкі, скажам, у бліжэйшыя два гады?!" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.
Вельмі вопытным чалавекам ён назваў і цяперашняга намесніка прэм'ер-міністра Наталлю Качанаву і паведаміў, што прапанова аб яе кандыдатуры паступіла ад сілавых структур. "Я даручыў Андрэйчанку (старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. - Заўвага БЕЛТА): разбярыцеся, далажыце пісьмова. Ён прадставіў водзывы толькі станоўчыя. Першы раз - паўтара або год таму - я гэту папку з дакументамі адклаў. Калі настаў час назначаць урад, кандыдатура Качанавай імгненна ўсплыла - і зноў ад сілавых структур. Разабраўся, вывучыў, паглядзеў. Бачу: так, людзі пра яе добра гавораць, улічыў і шэраг іншых момантаў". "Яна натуральным шляхам прыйшла да гэтай пасады, сумленна працуючы на сваім рабочым месцы", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
Ён прызнаў, што хацеў бы бачыць больш жанчын на высокіх пасадах. "Але вельмі перажываю, баюся за іх, калі яны становяцца кіраўнікамі. Там і сям'я, і дом, і настрой мужа, і настрой дзяцей, не мне вам расказваць. А тут яшчэ яна - першая асоба, такі хамут і ззаду трохкорпусны плуг, які трэба цягнуць. Гэта мяне часам стрымлівае. Але жанчынам, няхай мужыкі не крыўдуюць, я давяраю больш", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.