Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 снежня 2022, 18:10

Лукашэнка - Пуціну: няпросты час патрабуе ад нас палітычнай волі і нацэленасці на вынік

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няпросты час патрабуе ад Беларусі і Расіі палітычнай волі і нацэленасці на вынік у развіцці двухбаковых адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у Мінску з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няпросты час патрабуе ад нас палітычнай волі і нацэленасці на вынік па ўсіх тэмах двухбаковага парадку дня. Гэта наш адказ. Ад таго, наколькі мы будзем паспяховымі ў гэтай рабоце, залежыць месца, якое нашы краіны замацуюць за сабой заўтра ў новай сістэме міжнародных каардынат. Мы ні ў якім разе не павінны паўтарыць памылкі, дапушчаныя пасля распаду Савецкага Саюза. Таму наш безумоўны прыярытэт - вырашэнне адчувальных эканамічных пытанняў, ад якіх залежаць дабрабыт насельніцтва і ў канчатковым выніку падтрымка рэформ, якія намі праводзяцца у грамадскай і палітычнай сферах", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, дзякуючы сумесным крокам бакам у цэлым удалося пераадолець магчымыя негатыўныя эфекты санкцыйнага націску. "Спецыялісты Беларусі і Расіі добра папрацавалі над саюзнымі праграмамі, якія мы з Уладзімірам Уладзіміравічам у свой час зацвердзілі. Пэўныя зрухі ёсць практычна па ўсіх напрамках. Але пакуль не ўсё атрымалася, і гэта стрымлівае наша развіццё, - канстатаваў беларускі лідар. - Вы ведаеце, што па шэрагу адчувальных тэм урады, як яны заяўляюць, вычарпалі перагаворныя магчымасці. Як яны нам дакладваюць, пазіцыі бакоў сфармуляваны, і сёння трэба будзе яшчэ раз абмеркаваць іх у шырокім складзе. Урады лічаць, што без нас з вамі, Уладзімір Уладзіміравіч, дасягнуць згоды па асобных пытаннях немагчыма. Вось і прычына нашай сённяшняй нарады. Ну што ж, давайце іх яшчэ раз дэталёва абмяркуем і, калі неабходна, прымем адпаведныя палітычныя рашэнні".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён з Уладзімірам Пуціным часта сустракаецца і абмяркоўвае ўсе пытанні. Але галоўнымі апошнім часам былі тыя, якія адносяцца да сферы абароны і бяспекі. "І мы з ім яшчэ раз у сярэдзіне бягучага года дамовіліся, што ў канцы гэтага года сустрэнемся і абмяркуем асноўныя сацыяльна-эканамічныя пытанні, якія сёння бытуюць у нашых адносінах", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён прапанаваў у ходзе перагавораў плённа папрацаваць па стратэгічных напрамках, якія могуць вызначыць бліжэйшую будучыню Беларусі і Расіі. "Гэта стала ўжо своеасаблівай традыцыяй - здымаць усе праблемныя пытанні напярэдадні Новага года, які грамадзяне нашых краіны заўсёды звязвалі з надзеямі на лепшае жыццё. Упэўнены, што прынятыя сёння рашэнні не расчаруюць ні беларусаў, ні расіян і будуць садзейнічаць павышэнню іх дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі