Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2020, 17:40

Лукашэнка прымае ўдзел ва ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Беларусі

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прысутнічаюць вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, члены Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі Маладзёжнага парламента, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных канфесій і творчых саюзаў.

Сярод удзельнікаў урачыстасці таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, навуковых і навучальных устаноў, прадстаўнікі дыпкорпуса.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў "Магістраль нашага жыцця". Скразны вобраз канцэрта - магістраль, беларускі шлях, які выбраў беларускі народ, і па якім рухаецца, ствараючы сваю навейшую гісторыю. Эпізоды канцэрта паказваюць асноўныя дасягненні Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі