Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2022, 09:27

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце ЕАЭС. Упершыню за апошнія тры гады ён праходзіць у вочным фармаце

9 снежня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Бішкеку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары ЕАЭС правядуць перагаворы ў дзяржаўнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Кыргызстана "Ала-Арча" (у перакладзе - "пярэстая арча", арча - мясцовая назва ядлоўца). Парадак дня саміту складаецца з 17 пытанняў. Частку з іх, пытанні прамысловай кааперацыі, работу па фарміраванні агульных рынкаў і ўстараненні ўнутраных перашкод, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць у вузкім фармаце.

Гэта пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ўпершыню за апошнія тры гады праходзіць у вочным фармаце. Апошні раз лідары краін ЕАЭС сустракаліся на саміце 20 снежня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу. Усе наступныя пасяджэнні ў 2020-2022 гадах праходзілі ў фармаце відэаканферэнцыі. У той жа час кіраўнікі дзяржаў ужо неаднаразова сустракаліся ў бягучым годзе вочна, але ў іншых фарматах: на самітах ШАС, СНД і АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі