Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 10:45

Лукашэнка прыляцеў у Маскву на юбілейны саміт АДКБ

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Маскве сёння пройдзе саміт АДКБ. Сустрэча лідараў прымеркавана да 30-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзя стварэння арганізацыі. Кіраўнікі дзяржаў абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях бягучай абстаноўкі ў рэгіёне і свеце, абмяркуюць меры сумеснага рэагавання на ўзнікаючыя разнапланавыя выклікі і пагрозы.

Чакаецца, што лідары АДКБ прымуць сумесную заяву ў сувязі з юбілейнымі датамі і рашэнне аб узнагароджанні ўдзельнікаў міратворчай аперацыі ў Казахстане.

Пасля саміту ў Аляксандра Лукашэнкі запланаваны двухбаковыя перагаворы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Адной з галоўных тэм размовы стануць пытанні развіцця кааперацыі і сумесная работа над імпартазамяшчэннем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі