Фота з архіва
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага гарадскога тэхнапарка пракаменціраваў журналістам сітуацыю з пунктамі пропуску на граніцы з Польшчай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ды хоць усе няхай закрыюць. Мы ж туды не ездзім, мы туды нічога не возім. Што, мотавелазавод возіць туды прадаваць прадукцыю? Не. Яны ж санкцыі супраць нас увялі. Увялі - добра. Ну мы і не змагаемся супраць той міграцыі і людзей, якія там хочуць жыць і якія туды ідуць. Я ўжо тысячу разоў пра гэта гаварыў: з пятлёй на шыі я не буду іх абараняць. Гэта значыць, яны накінулі на мой народ санкцыі, а я іх павінен абараняць? Не", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-