Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 снежня 2021, 13:52

Лукашэнка прадставіць новага губернатара і правядзе сустрэчу з актывам Гомельскай вобласці

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўтра, 22 снежня, плануе прадставіць новага губернатара і правесці сустрэчу з актывам Гомельскай вобласці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пра вас, Іван Іванавіч, заўтра мы будзем гаварыць вельмі многа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Івана Крупко старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Пазней новы губернатар растлумачыў у гутарцы з журналістамі: "Заўтра плануецца сустрэча з актывам (сустрэча Прэзідэнта з актывам Гомельскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА). Частка задач была пастаўлена сёння, а больш шырока яны будуць пастаўлены перада мной і актывам Гомельскай вобласці", - сказаў Іван Крупко.

Як паведамлялася, на папярэднім тыдні кіраўнік дзяржавы назначыў новых кіраўнікоў у двух рэгіёнах і асабіста прадставіў іх у час сустрэчы з актывамі: 14 снежня - Анатоля Ісачанку ў Магілёўскай вобласці і 15 снежня - Аляксандра Субоціна ў Віцебскай вобласці. У абодвух выпадках на сустрэчах з актывам абмяркоўваліся надзённыя праблемы рэгіёна і перспектывы на будучыню, ішла размова таксама і пра задачы дзяржаўнага маштабу, асабліва з улікам знешнепалітычнай абстаноўкі і маючага адбыцца рэферэндуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі