Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 17:06

Лукашэнка пра работу з моладдзю: трэба размаўляць як з роўнымі сабе

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, выказаўся на тэму работы з моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З маладымі людзьмі трэба размаўляць як з роўнымі сабе. Яны гэта будуць успрымаць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, перад маладымі людзьмі не трэба "кланяцца": яны не ацэняць гэтага і правільна зробяць. Гэта іншыя людзі з уласнымі поглядамі і каштоўнаснымі ўстаноўкамі.

"Моладзь - яна ні дрэнная, ні добрая. Яна іншая. Таму і падыходы ў размовах і выхаванні павінны быць іншыя, і мы ведаем, якія. Толькі трэба варушыцца. Інакш можам страціць гэту моладзь", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць, што моладзь павінна засвоіць: без цяжкай працы, здольнасцей і таленту багатым нельга стаць. Аднак не ўсе стараюцца вучыцца ў школе, час паказаў, што не ўсе цэняць паступленне ў ВНУ, дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі