Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2020, 09:27

Лукашэнка пра работу беларускага тэлебачання: трэба ўтрымаць гэты ўзровень і яшчэ прыбавіць

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб гатоўнасці падтрымліваць добрыя праекты на беларускім тэлебачанні. Аб гэтым 9 ліпеня ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з калектывамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам мне падабаюцца вашы перадачы. Нам трэба ўтрымаць гэты ўзровень і яшчэ прыбавіць. Я гатовы пайсці на многае, каб падтрымаць СМІ, але не проста ўзялі і далі грошы... Не, нам сапраўды трэба фінансаваць добрыя праекты", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, якія перадачы ён глядзіць. У іх ліку і перадачы навін, якія не заўсёды атрымліваецца паглядзець цалкам, і тады нешта, што яго цікавіць, Аляксандр Лукашэнка пераглядае пазней у запісе. "Бывае такое. Таму што няма часу. То Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА) пазвоніць з COVID (Прэзідэнта рэгулярна інфармуюць адносна эпідсітуацыі ў краіне. - Заўвага БЕЛТА), то яшчэ што-небудзь...", - адзначыў беларускі лідар.

Спадабаўся кіраўніку дзяржавы і нядаўні фільм на "Беларусь 1" пра работу журналістаў прэзідэнцкага пула. "Добры фільм. Нам не хапае на розныя тэмы такіх фільмаў. Я думаў, вы не ўмееце іх рабіць. Аказваецца, умееце", - пахваліў Аляксандр Лукашэнка.

У станоўчым ключы ён выказаўся і адносна шэрага іншых праектаў на тэлеканалах, адзначыўшы, што часам у яго, вядома, узнікаюць і прэтэнзіі. Прэзідэнт заклікаў і далей паляпшаць якасць айчыннага тэлевізійнага кантэнту, не апускаючыся ніжэй за дасягнуты ўзровень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі