Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 красавіка 2020, 09:11

Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта адно з самых старажатных і важных яўрэйскіх свят больш як тры тысячагоддзі з'яўляецца сімвалам імкнення да свабоды, сцвярджае права народаў самастойна выбіраць свой шлях.

"Гэтыя базавыя каштоўнасці маюць агульначалавечае значэнне і нагадваюць усяму свету, што людзі, якія поўныя веры і не губляюць надзеі, пераадолеюць любыя цяжкасці і знойдуць сваю запаветную зямлю", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб гэтыя радасныя вясеннія дні сталі для вернікаў часам вернасці традыцыям і абнавілі ў душах самыя светлыя мары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі