Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 16:30

Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Ціханцова з заваяваннем залатога медаля ў Патаі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з бліскучым выступленнем на сусветным першынстве па цяжкай атлетыцы ў Патаі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Як і на чэмпіянаце Еўропы гэтага года, ты не дазволіў нікому ўсумніцца ў сваёй выдатнай фізічнай форме і гатоўнасці змагацца да канца. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што радасць гэтай перамогі падзяляюць усе беларускія аматары спорту. "Няхай яна надасць упэўненасці ўсёй камандзе", - пажадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі