Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2019, 09:05

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірана з Наўрузам

21 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані са святам Наўруз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь і Іран паспяхова пашыраюць традыцыйна дружалюбныя двухбаковыя адносіны, што сведчыць аб высокай ступені ўзаемаразумення і ўзаемнага даверу паміж дзвюма дзяржавамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што у новым годзе плённае беларуска-іранскае супрацоўніцтва прадоўжыцца і будзе адзначана істотнымі дасягненнямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі